У БелНДІДАС выдадзены «Методические рекомендации по разработке инструкций по делопроизводству в государственных органах, иных организациях»
Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы інструкцый па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях падрыхтаваны Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 06.06.2024 № 32.
Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны з мэтай удасканалення, павышэння эфектыўнасці і якасці ДЗК у арганізацыях шляхам уніфікацыі і аптымізацыі парадку распрацоўкі і прымянення інструкцый па справаводству ў арганізацыях. Могуць выкарыстоўвацца пры распрацоўцы інструкцый арганізацый, іншых лакальных прававых актаў і метадычных дакументаў па справаводству з улікам асаблівасцей структуры і функцый канкрэтнай арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы, а таксама структурных падраздзяленняў з правамі юрыдычнай асобы, адасобленых структурных падраздзяленняў.
Метадычныя рэкамендацыі прызначаны для кіраўнікоў службаў ДЗК арганізацый, спецыялістаў у галіне ДЗК, іншых работнікаў, у абавязкі якіх уваходзіць дакументаванне і арганізацыя працы з дакументамі.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 25 руб. 42 кап., з перасылкай па пошце – 29 руб. 00 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
![]() |
Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы інструкцый па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях |