У ДАГАГВ прайшоў справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі
10 ліпеня 2024 года адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці».
У працы сходу прыняў удзел старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Матарас Аляксандр Васільевіч.
На сходзе былі падведзены вынікі працы прафсаюзнага камітэта за перыяд з 2019 г.па 2024 г.з асноўным дакладам выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Курзова Злата Віктараўна. Па выніках справаздачы праца першаснай прафсаюзнай арганізацыі прызнана здавальняючай.
Важнае пытанне парадку сходу-гэта абранне старшыні і складу прафсаюзнага камітэта, а таксама рэвізійнай камісіі. Старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі на бліжэйшыя пяць гадоў аднагалосна была абраная Курзова Злата Віктараўна.
У завяршэнні Аляксандр Васільевіч звярнуўся да ўдзельнікаў сходу са словамі падзякі за плённую працу па ўсіх напрамках дзейнасці і пажадаў выбранаму прафсаюзнаму актыву працягнуць традыцыі прафсаюзнага руху і паспяховай працы.
![]() |
1. Калектыў ДАГАГВ падчас правядзення справаздачна-выбарнага сходу |
![]() |
2. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДАГАГВ Курзова Злата Віктараўна выступае з дакладам |
![]() |
3. Калектыў ДАГАГВ падчас галасавання |
![]() |
4. Калектыў ДАГАГВ падчас галасавання |
![]() |
5. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Матарас Аляксандр Васільевіч і дырэктар ДАГАГВ Жинева Ірына Уладзіміраўна |
![]() |
6. Падчас правядзення справаздачна-выбарнага сходу |
![]() |
7. Калектыў ДАГАГВ са старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Матарасам Аляксандрам Васільевічам |