Архівісты Маладзечна прынялі ўдзел у цырымоніі афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «80 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

3 ліпеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «80 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Удзел у мерапрыемстве прыняў актыў Маладзечанскага раёна: кіраўніцтва, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Не засталіся ўбаку і супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне».

Паштовы праект належыць Міністэрству сувязі і інфарматызацыі і складаецца з мастацкага маркіраванага канверта з літарнай маркай «А» і спецыяльнага памятнага штэмпеля. Дызайн належыць Яўгеніі Бедонік, агульны тыраж 20 тысяч штук. Канверт «80 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» неўзабаве «разляціцца» ў многія краіны свету, паколькі яго можна выкарыстоўваць для абмену паведамленнямі, на доўгія гады застанецца у калекцыі філатэлістаў, знойдзе сталую «прапіску» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне».

 

1. Цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага канверта сабрала актыў Маладзечанскага раёна
2. Адбітак на канверце гатовы паставіць старшыня Маладзечанскага райвыканкама П.В.Губко, прадстаўнікі РУП «Белпошта», старшыні райкамаў ветэранскай і маладзёжнай арганізацый
3. Цырымонія гашэння святочнага канверта
4. Дырэктар архіва І.З.Пудакевіч і работнік РУП «Белпошта» дэманструюць фатографу святочны паштовы канверт