Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрока гістарычнай памяці ў рамках акцыі «Архівы – школе» для школьнікаў Навабеліцкага раёна г. Гомеля ў кінатэатры «Мір»

2 ліпеня 2024 г. напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч у рамках акцыі «Архівы-школе» правёў урок гістарычнай памяці для школьнікаў Навабеліцкага раёна г. Гомеля ў кінатэатры «Мір» (97 школьнікаў).

У сваім дакладзе дырэктар ДАГв узняў надзвычай актуальныя на сёння тэмы: што значыць быць патрыётам сваёй краіны, што такое патрыятызм і як яго разумее цяперашняе пакаленне, як важна любіць, берагчы і абараняць сваю Радзіму.

Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прадставіла ў сценах кінатэатра дакументальную выставу «Гомельшчына непакораная». Выкарыстоўваючы матэрыялы выставы дырэктарам ДАГв у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» быў праведзены ўрок «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Дзякуючы чаму 97 школьнікаў Навабеліцкага раёна г. Гомеля атрымалі ўнікальную магчымасць падрабязна вывучыць прадстаўленыя на выставе архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць падзеі тых ужо далёкіх дзён у гісторыі нашай вобласці.

Выставачны праект «Гомельшчына непакораная» з’яўляецца важкім укладам у вялікую працу, якая праводзіцца архіўнымі ўстановамі па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) і набывае асаблівае значэнне ў 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фас. захопнікаў.

Акрамя таго, для хлопцаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне» ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выступаючы перад школьнікамі, дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі.

 

1. Школьнікі Навабеліцкага раёна г. Гомеля
2. Выступленне дырэктара ДАГв А.М.Сушчэвіча перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне»
3. Дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч падчас урока
4. Школьнікі вывучаюць дакументальную выставу «Гомельшчына непакораная»