Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтаваны віртуальны выставачны праект «Вызваленне: «Нас вырвалі з лагера смерці»

Прадстаўлены дакументы, якія ілюструюць адну з самых драматычных падзей чэрвеня 1944 года – вызваленне каля 8 000 вязняў канцэнтрацыйнага лагера каля в.Мар’янава Лёзненскага раёна.

У маі 1944 года ў лесе недалёка ад в.Мар’янава, у непасрэднай блізкасці ад лініі фронту, фашысты абсталявалі ў лесе канцэнтрацыйны лагер, у які вывезлі каля 12 тысяч чалавек з Віцебска і навакольных населеных пунктаў для арганізацыі «жывога шчыта» перад надыходзячымі часткамі Чырвонай арміі.