Прэзентацыя кнігі «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…», падрыхтаваная ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» да 80-годдзя вызвалення горада Магілёва
26 чэрвеня 2024 года, напярэдадні святкавання 80-й гадавіны вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе абласной бібліятэкі ім. В.І. Леніна ў рамках правядзення навукова-практычнай канферэнцыі «Маладыя бібліятэкары за захаванне гістарычнай праўды ў гады Вялікай Айчыннай вайны» адбылася прэзентацыя кнігі «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…», прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У аснове гэтага выдання ляжаць сапраўдныя архіўныя матэрыялы ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці». Архіўныя матэрыялы знаёмяць нас з успамінамі і фатаграфіямі герояў-вызваліцеляў горада Магілёва ў чэрвені 1944 года.
28 чэрвеня 2024 года горад Магілёў адзначае памятную дату – 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 3 ліпеня 2024 года ўся наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і дзень вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе аперацыі «Баграціён».
Таму 28 чэрвеня і 3 ліпеня – не проста святочныя даты. Гэта сімвал подзвігу ўсяго беларускага народа, яго гераізму ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
1. Уручэнне кнігі намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці абласной бібліятэкі ім. В.І. Леніна Чумаковай В.А. дырэктарам архіва Набокавай А.А. |
![]() |
2. Кніга «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…» |