БДАМЛМ прыняў удзел у інструктыўна-метадычным семінары Акадэміі адукацыі

24 чэрвеня 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ), кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна прыняла ўдзел у інструктыўна-метадычным семінары «Фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў у кантэксце рэалізацыі задач Года якасці» на базе ДУА «Акадэмія адукацыі».

Мерапрыемства было арганізавана з мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў у кантэксце рэалізацыі задач Года якасці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася прарэктар ДУА «Акадэмія адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.А. Дзюба. У рамках пленарнага пасяджэння спецыялісты Акадэміі адукацыі акцэнтавалі ўвагу на асноўных падыходах і зместу метадычнай работы ў новым навучальным годзе, на выхаваўчым навучанні ў рамках адукацыйнага працэсу.

Метадычныя рэкамендацыі, атрыманыя ў ходзе мерапрыемства, будуць прыменены работнікамі БДАМЛІ ў ходзе ўзаемадзеяння з установамі адукацыі, накіраванага на інфармацыйную асвету і патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

 

Фота 1. Падчас працы семінара
Фота 2. Падчас працы семінара
Фота 3. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна – удзельнік семінара