Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»
20 чэрвеня 2024 года ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» для супрацоўнікаў Дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы «Іўеўскі лясгас» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На фота: Удзельнікі мерапрыемства падчас прагляду фільма «Вызваленне»