Аб здымках відэасюжэту ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

21 чэрвеня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі наведала здымачная група Белтэлерадыёкампаніі з мэтай здымкаў відэасюжэту да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Здымачную групу цікавілі дакументы, звязаныя з гісторыяй будаўніцтва манумента Перамогі. Архівіст I катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В.Шкут прадставіла ўнікальныя эскізныя праекты і фатаграфіі з калекцый асабістых фондаў беларускіх архітэктараў. Дэманстрацыя дакументаў суправаджалася адпаведнымі каментарыямі.

 

1. У працэсе здымкі дакументаў БДАНТД
2. Конкурсныя праекты манумента Перамогі