Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Магілёва»

19 чэрвеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера ДУА «Гімназія № 4 г. Магілёва» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У чытальнай зале супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў, а таксама магчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў сферы архіўнай справы і справаводства.

Дзецям быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», які падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Рабятам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў. А ў завяршэнні яны пабывалі ў архівасховішчы, дзе змаглі даведацца пра асаблівасці ўмоў захоўвання дакументаў.

 

1 Рабяты знаёмяцца з музейнай экспазіцыяй і старымі кнігамі з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва.
2 Выхаванцы летняга аздараўленчага лагера слухаюць загадчыка аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольгу Троцкую