Аб правядзенні кіналекторыя ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
13 чэрвеня 2024 г.у кінатэатры «Радзіма» ў г.Магілёве ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для навучэнцаў пачатковых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Магілёва», «Сярэдняя школа №22 г.Магілёва» і для навучэнцаў ГУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат».
Падчас яго быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск).
Перад пачаткам сеанса загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Шэўчык Таццяна выступіла перад гледачамі з прэзентацыяй архіўных дакументаў, якія датычацца вызвалення г.Магілёва, а таксама расказала пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316.
На фота: Выступленне супрацоўніка архіва Т.У.Шэўчык