Аб удзеле архівістаў у рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Крок да поспеху»

11 чэрвеня 2024 г. дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў наведаў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Дружба» пас. Энергетыкаў» (Мінская вобласць, Дзяржынскі раён), дзе прыняў удзел у мерапрыемстве ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «КРОК да поспеху».

Акцыя «КРОК да поспеху» рэалізуецца ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і накіравана на фарміраванне ў моладзі грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці, папулярызацыю сямейных каштоўнасцей, дасягненняў нацыянальнай культуры ў сучаснай Беларусі.

Падчас сустрэчы з выхаванцамі лагера А.Я.Рыбакоў расказаў аб сваім жыццёвым шляху, дасягненнях на прафесійнай ніве, пераадоленні цяжкасцей у дасягненні пастаўленых мэт. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тым, што вядучымі фактарамі, якія вызначаюць паспяховасць чалавека, з’яўляюцца ступень яго самапазнання і ўсведамленне неабходнасці прыкладання пэўных намаганняў для дасягнення асабістых мэт і сацыяльнага прызнання.

У працэсе зносін А.Я.Рыбакоў паведаміў аб рабоце Архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, накіраванай на захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа, аб выставах, прэзентацыях, іншых акцыях, што праводзяцца архіўнымі ўстановамі, у тым ліку тых, якія рэалізуюцца ў рамках праекта «Архівы – школе». Выхаванцы змаглі ўбачыць вобразы архіўных дакументаў розных гістарычных эпох пры праглядзе відэафільма «Архівы на службе краіны, грамадства, чалавека», знятага да 100-годдзя архіўнай службы.

Сустрэча прайшла ў рэжыме дыялогу, выхаванцы змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, выказаць уласныя меркаванні і разважанні.

Завяршылася мерапрыемства калектыўным праглядам фільма «Вызваленне», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падрыхтаванага установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», які аказаў арганізацыйную падтрымку ў правядзенні мерапрыемства.

 

1. Адкрыццё мерапрыемства у межах акцыі «Крок да поспеху»
2. Выхаванцылагера «Сябры» падчас дыялогу
3. Выступае А.Я.Рыбакоў
4. Выхаванцы лагера падча прагляду кінафільма.
5. Дырэктар лагера В.М.Шарко, дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, вядучы архівіст БДАКФФД А.М.Джэнжэра.
6. Агульная фатаграфія ўдзельнікаў мерапрыемства.