Візіт намесніка дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кіна-фотадакументаў і гуказапісу Рэспублікі Казахстан С.А.Сатаевай у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
З 20 па 24 мая 2024 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) з мэтай азнаямлення з фондамі БДАКФФД, выяўлення дакументаў па гісторыі дзвюх дзяржаў і абмену імі паміж архівамі Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь знаходзілася намеснік дырэктара Цэнтральнага кіна-фотадакументаў і гуказапісу Рэспублікі Казахстан (далей – ЦДА КФДЗ) Саўле Амантаеўна Сатаева.
Візіт ажыццяўляўся ў рамках рэалізацыі Плана практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Камітэтам архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан і Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2024-2029 гады і ў адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве ад 19 траўня 2023 г. паміж БДАКФФД і ЦДА КФДЗ. 23 мая адбылася рабочая сустрэча С.А.Сатаевай з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Леанідавічам Воінавым, на якой былі абмеркаваны пытанні далейшага ўзаемадзеяння архіваў Беларусі і Казахстана.
С.А.Сатаева падрабязна азнаёмілася з фондамі БДАКФФД з мэтай абмену дакументамі паміж архіўнымі фондамі. Для абмену былі прапанаваны электронныя копіі кіна- і фотадакументаў: 21 адзінка ўліку кінадакументаў агульнай працягласцю 2 гадзіны 47 хвілін 15 секунд і 45 адзінак уліку фотадакументаў.
Пасля правядзення работнікамі БДАКФФД экспертызы каштоўнасці прапанаваных кіна-, фотадакументаў і зверкі іх з базай даных архіва на наяўнасць дублетных і паўтаральных для абмену было адабрана 11 адзінак уліку кінадакументаў агульнай працягласцю 1 гадзіну 35 хвілін 52 секунды і 40 адзінак уліку фотадакументаў.
Дзякуючы праведзенай рабоце фонды БДАКФФД папоўніліся каштоўнымі кінадакументамі, у тым ліку перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гэта сюжэты, звязаныя з Беларуссю, з кіначасопіса «Савецкі Казахстан»: «Фронт на Беларускай зямлі», 1944 г.; «Вандроўныя мінамёты. Беларускі фронт», 1944 г.; дакументальны фільм «Самае дарагое», 1942 г. пра тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны прыняў у свае сем’і асірацелых дзяцей Украіны, Крыма, Беларусі.
Цікавасць уяўляюць і не адлюстраваны ў фондах БДАКФФД фрагменты сустрэчы футбольных каманд Алма-Аты і Мінска, 1944 г.; фрагменты сустрэчы футбольных каманд «Дынама» – Алма-Ата, «ТДА» – Мінск на мінскім стадыёне «Харчавік», 1946 г., дакументальны фільм «Яны аблягчаюць працу», 1965 г. аб укараненні новага спосабу вытворчасці сернай кіслаты на Гомельскім заводзе.
Фотадакументы ахопліваюць перыяд з 1950-х гг. па цяперашні час і расказваюць аб прадстаўніках Беларусі, якія ўдзельнічалі ў асваенні цалінных зямель, адлюстроўваюць афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Казахстана, канферэнцыю «Актуальныя пытанні камплектавання, забеспячэння захаванасці і доступу да аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду», прысвечаную 80-годдзю ЦДА КФД РК. 24 мая 2024 г. адбыўся ўрачысты абмен лічбавымі копіямі фондавых дакументаў паміж архівамі.
У выніку перагавораў аб далейшых арыенцірах і напрамках супрацоўніцтва быў прыняты план сумесных мерапрыемстваў аб правядзенні выставак. Далейшая сумесная работа з ЦДА КФДЗ накіравана на арганізацыю сумесных выставак, выяўленне фонадакументаў і абмен імі.
![]() |
У час цырымоніі абмену дакументамі паміж Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Цэнтральным дзяржаўным архівам кінафотадакументаў і гуказапісу Рэспублікі Казахстан |
![]() |
У час цырымоніі абмену дакументамі паміж Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Цэнтральным дзяржаўным архівам кінафотадакументаў і гуказапісу Рэспублікі Казахстан |
![]() |
Намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кіна-фотадакументаў і гуказапісу Рэспублікі Казахстан С.А.Сатаева ў час сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым |