Установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» праведзены семінар на тэму: «Сучасныя патрабаванні да арганізацыі справаводства і работы архіваў судоў»

23 мая 2024 года для архіварыусаў і асоб, адказных за архіў Магілёўскага абласнога суда і 23 раённых судоў вобласці, праведзены семінар на тэму «Сучасныя патрабаванні да арганізацыі справаводства і работы архіваў судоў».

Семінар арганізаваны ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» сумесна з Магілёўскім абласным судом на базе Магілёўскага абласнога суда.

На семінары асветлены пытанні, якія датычацца новай рэдакцыі інструкцыі па справаводству, аб парадку распрацоўкі наменклатуры спраў судоў, яе ўзгаднення і зацвярджэння, парадку правядзення экспертызы каштоўнасці кіраўніцкай дакументацыі і судовых спраў, складання выніковых дакументаў па выніках навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, парадку знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню, перадачы дакументаў у архіў арганізацыі і на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўны архіў, аб адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства і шэраг іншых актуальных пытанняў.

Спецыялісты дзяржархіва адказалі на пытанні прадстаўнікоў судоў.

Увага ўдзельнікаў звернута на неабходнасць афармлення падпіскі на галіновы навукова-практычны часопіс «Архівы і справаводства».