Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у навуковым мерапрыемстве на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

20 мая 2024 г.у рамках «Тыдня беларускай культуры і мастацтва», а таксама напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ) – загадчык аддзела, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кенько Міхаіл Паўлавіч на чале з дырэктарам Макаранка Аленай Аляксандраўнай прынялі ўдзел у кінапаказе-дакладзе «Стварыць мастацтва з пекла зямнога», прысвечанага франтавым кінадакументалістам-беларусам і кіналетапісу вызвалення Беларусі.

Навуковы даклад падрыхтаваны Рэспубліканскай лабараторыяй гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ДНУ «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі, кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Рэмішэўскім Канстанцінам Ігаравічам з выкарыстаннем фондаў БДАМЛМ і БДАКФФД. У кінапаказ былі ўключаны фрагменты архіўнай кінахронікі з дакументальных стужак «Бітва за Віцебск» (1944 г.) і «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1945 г.).

Падчас мерапрыемства была дасягнутая дамоўленасць з патэнцыйным архіваўтваральнікам – дачкой беларускага кінахронікера Юльяна Доўнера Людмілай Юльянаўнай.

 

1. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка з дакладчыкам К.І.Рэмішэўскім
2. Дакладчык – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Рэмішэўскі Канстанцін Ігаравіч
3. Работнікі БДАМЛМ падчас чытання навуковага даклада-прэзентацыі
4. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка прэзентуе К.І.Рэмішэўскаму зборнік навуковых публікацый архіва-музея «Аўтограф»
5. Л.Ю.Доўнер-Маліцкая – дачка беларускага кінахронікера Ю.Доўнера