11 красавіка ў Віцебску адбыўся мітынг, прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
Каля Воінскага мемарыяла на Успенскай горцы ў г.Віцебску 11 красавіка адбыўся мітынгў памяць аб вязнях фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.
У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў Чыгуначнага раёна г.Віцебска. Сярод іх былі прадстаўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Мемарыяльны комплекс на Успенскай горцы быў створаны ў памяць салдатам, якія змагаліся за Віцебск у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць ахвяр, вязняў фашысцкіх канцлагераў, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да магіл афіцэраў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Падчас мітынгу. |
![]() |
2. Падчас мітынгу. |
![]() |
3. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мітынгу. |