Кіраўніцтва ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» прыняло ўдзел у раённым мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Кіраўніцтва ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» прыняло ўдзел у раённым мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Цырымонія «Памяць захоўваюць жывыя» прайшла ля мемарыяльнага комплексу «Шталаг-342». На мерапрыемстве прысутнічала гарадская грамадскасць, кіраўніцтва раёна, былыя вязні, у чые сэрцы болем страляюць водгаласы перажытага дзяцінства.

Да падножжа помніка прысутнымі былі ўскладзены вянкі і кветкі. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

«Лагер смерці» ў Маладзечне (адзін з найбуйнейшых на тэрыторыі Беларусі) з’явіўся ў ліпені 1941 года. Праз яго прайшлі больш за 80 000 зняволеных, 33 000 – знішчаны. Фабрыка генацыду праіснавала да ліпеня 1944 года, калі вязні зноў змаглі ўдыхнуць паветра свабоды.

Фонды ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» захоўваюць летапіс тых часоў. У Калекцы дакументаў аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. уласнаручна ўпісаны ўспаміны тых, хто стаў не толькі ахвярамі рабскай паднявольнай працы па загадзе нацыстаў, але і сведкамі генацыду з боку нямецкіх карнікаў. У «Шталазе-342» скончылі свой жыццёвы шлях 33 150 савецкіх ваеннапалонных з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана… Аднаўленне імёнаў загінуўшых не спыняецца.

Архівам, на аснове наяўных дакументаў, падрыхтавана тэматычная віртуальная выстава. Азнаёміцца з ёй можна прайшоўшы па спасылцы.

 

1. Былыя вязні канцлагера «Шталаг-342»
2. Кіраўніцтва ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне падчас ускладання кветак»
3 Кіраўніцтва ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне падчас ускладання кветак»
4. Падчас адкрыцця мітынгу-рэквіема
5. Мемарыял «Шталаг-342»