Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1998 № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» 23 лютага святкуецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У гонар гэтага свята жаночая частка калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь сумесна з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй падрыхтавал крэатыўнае віншаванне для мужчын архіва.
У праграму віншавання былі ўключаны конкурсы, віктарыны і розныя заданні, тэматыка якіх была падабрана ў адпаведнасці з аб’яўленым у Рэспубліцы Беларусь Годам якасці. На святочным мерапрыемстве панавалі гумар і пазітыўны настрой. Акрамя цёплых віншаванняў і пажаданняў мужчыны Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь атрымалі смачныя пачастункі і прыемныя падарункі .
Дарагія нашы мужчыны, віншуем вас са святам! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена поспехамі і дасягненнямі, а сэрца сагрэта ўвагай і любоўю родных і блізкіх!
![]() |
Падчас конкурсу «Аўтасэрвіс» |
![]() |
Вядучы юрысконсульт А.В.Таргонскі |
![]() |
Падчас конкурсу «Кожны мужчына павінен пабудаваць дом» |
![]() |
Падчас конкурсу «Кожны мужчына павінен пабудаваць дом» |
![]() |
Падчас конкурсу «Кожны мужчына павінен пасадзіць дрэва» |
![]() |
Галоўны інжынер В.А.Баранаў, вядучы інжынер па пажарнай бяспецы В.Н.Смаль, загадчык сектара інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій Дз.В.Грыцавец. |
![]() |
Жаночы калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. |