Абмен вопытам прадстаўнікоў Нацыянальнага архіва з калегамі з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
6 лютага 2024 года кіраўніцтва і загадчыкі аддзеламі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) наведалі Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (ЦАМА) для абмену вопытам па прафесійных пытаннях.
Дырэктар ЦАМА Б.М.Гаркавы выступіў перад гасцямі з прэзентацыяй па асноўных напрамках дзейнасці, распавёў пра гісторыю архіва, правёў аглядную экскурсію, падчас якой прадстаўнікі НАРБ задалі пытанні калегам і атрымалі вычарпальныя адказы. Кіраўніцтва і загадчыкі аддзеламі наведалі ўсе структурныя падраздзяленні ЦАМО, чытальную залу, архівасховішча, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, працэсам аблічбоўкі, падрыхтоўкай адказаў на запыты.
Таксама ў рамках гэтай паездкі прадстаўнікі НАРБ наведалі музей гісторыі зброі, які знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі, азнаёміліся з узорамі агнястрэльнай зброі, якая знаходзіцца на захоўванні ў ім, даведаліся пра асаблівасці яго вырабу, выкарыстання і рамонту.
Рабочая паездка дазволіла зірнуць на архіўную працу пад іншым вуглом, запазычыць шмат новай інфармацыі па прафесійных пытаннях і пашырыць кругагляд.
![]() |
| 1. У цэнтральным архіве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 2. У цэнтральным архіве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 3. У цэнтральным архіве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 4. У цэнтральным архіве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 5. У цэнтральным архіве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 6. У музеі гісторыі зброі |
![]() |
| 7. У музеі гісторыі зброі |
![]() |
| 8. У музеі гісторыі зброі |
![]() |
| 9. У музеі гісторыі зброі |








