Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» сходу працоўнага калектыву па выніках работы ў 2023 годзе

12 студзеня 2024 г. у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім абмеркавалі вынікі працы ў 2023 годзе.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Я.Ф.Сцельмашук адзначыла высокія вынікі работы калектыву па ўсіх напрамках дзейнасці архіва і выказала падзяку калектыву за праведзеную работу.

Начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў Н.М.Кралько падкрэсліла, што дасягненні калектыву сведчаць аб высокім прафесіяналізме архівістаў і добрай арганізацыі работы.

У рамках прававой асветы Я.Ф.Сцельмашук надала ўвагу асвятленню пытанняў па парадку правядзення электаральнай кампаніі.