Прафсаюзны камітэт Нацыянальнага архіва павіншаваў работнікаў
27 снежня 2023 года прафсаюзны камітэт ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» павіншаваў калектыў архіва з надыходзячым Новым годам. Кожны член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі архіва атрымаў падарункавыя сертыфікаты, а дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту — навагоднія падарункі з салодкімі пачастункамі. Не засталіся без увагі і работніцы, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў: для іх таксама былі падрыхтаваныя падарункі. Работнікі архіва дзякавалі прафсаюзны камітэт за аказаную ўвагу.