Дабрачынная акцыя «Дарогаю дабра»

Напярэдадні зімовых святаў мы жывем чаканнем цуду, думаем пра падарункі, дорым адзін аднаму ўсмешкі і добрыя пажаданні.

А бо ёсць у нашым грамадстве тыя, хто асабліва мае патрэбу ва ўвазе. Знайсці час у перадсвяточнай мітусні, каб падарыць цяпло дзецям-інвалідам, — галоўны пасыл дабрачыннай акцыі «Дарогаю дабра». У апошні тыдзень адыходзячага 2023 года, 28 снежня прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Нацыянальнага архіва – «Беларускага саюза жанчын», «Белая Русь», «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі», прафсаюзнай арганізацыі прыехалі ў госці да інваліда дзяцінства Асіпенкі Яўгена, што б павіншаваць яго з навагоднімі святамі і ўручыць яму цёплую коўдру, вялікі прадуктовы набор. І, вядома ж, не абышлося без навагодняга шакаладнага падарунка.

Дзецям з няпростым лёсам важна адчуць сябе патрэбнымі і роўнымі.

Віншуем усіх з надыходзячымі святамі-Новым годам і Калядамі Хрыстовым! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту на ўсе гады!