Аб удзеле дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці і дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў адзіным дні інфармавання на кандытарскай фабрыцы «Спартак»

21 снежня 2023 года ў рамках адзінага дня інфармавання дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці і дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці наведалі кандытарскую фабрыку Спартак.

На мерапрыемстве разглядаліся пытанні пра новаўвядзенні і асаблівасці будучага Адзінага дня галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў, які адбудзецца 25 лютага 2024 года.

У рамках правядзення дадзенага мерапрыемства, абласныя архівы прадставілі для экспанавання выставы архіўных дакументаў і фатаграфій: «Гомельшчына непакораная» і «лёсы апалчэнцаў у архіўных дакументах, фотаздымках, успамінах», якія прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сумесны выставачны праект размешчаны ў фае прадпрыемства. Кожны работнік зможа азнаёміцца з дакументальнымі крыніцамі аб жахлівых злачынствах, якія тварылі фашысты на тэрыторыі Гомельшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе таксама прадстаўлены дакументы і фатаграфіі пра гісторыю стварэння Гомельскага палка народнага апалчэння.

На мерапрыемстве прысутнічаў пракурор Гомельскай вобласці Марозаў Віктар Мікалаевіч, які падзяліўся падрабязнасцямі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.