Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з Іванам Сяргеевічам Баграмянам

21 снежня 2023 года ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з Іванам Сяргеевічам Баграмянам – унукам савецкага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча, маршала Савецкага Саюза Івана Хрыстафоравіча Баграмяна. Іван Сяргеевіч распавёў аб зносінах з дзедам у дзіцячыя гады, асабліва спыніўся на цікавых выпадках з яго жыцця, апісаў асабістыя якасці.

На сустрэчы таксама прысутнічаў генеральны дырэктар, член апякунскага савета фонду развіцця і падтрымкі арменазнащчых даследаванняў «Анів» Армэн Віктаравіч Хечаян. Ён распавёў аб дакументальнай кнізе, прысвечанай І.Х.Баграмяну, выдадзенай фондам «Анів». Падчас сустрэчы Армен Віктаравіч прэзентаваў дырэктару архіва Андрэю Канстанцінавічу Дзямянюку кнігу «Маршал Баграмян», у сваю чаргу, Андрэй Канстанцінавіч падарыў Івану Сяргеевічу Баграмяну ілюстраванае выданне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – «Выяўленчая творчасць партызан». Таксама госці азнаёміліся з працай архіва ў галіне публікацыйнай дзейнасці і пабывалі на экскурсіі ў сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.

 

1. А. В. Хечаян прэзентуе кнігу «Маршал Баграмян» дырэктару Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А. К. Дземянюку
2. А. В Хечаян, А. К. Дземянюк, І.С.Баграмян на мерапрыемстве (злева направа)
3. А. К. Дземянюк прэзентуе кнігу «Выяўленчая творчасць партызан» І.С.Баграмяну
4. І. С. Баграмян знаёміцца з дакументальнымі выданнямі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
5. І. С. Баграмян у сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў
6. І. С. Баграмян у сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў