Дакументальны летапіс: «Аб праекце помніка У.І.Леніну на плошчы каля дома Саветаў»

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» і напярэдадні святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ўстанова «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 8 чэрвеня 1956 года № 367 “Аб праекце помніка У.І.Леніна на плошчы каля дома Саветаў».

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі тэрыторыя цяперашняй плошчы Леніна знаходзілася на ўскраіне горада, дзе размяшчаўся сенны рынак. У 1938 годзе пасля прыняцця рашэння аб пераносе сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў, тут пачалося будаўніцтва будучага Дома Урада. Аднак праз год неабходнасць у гэтым рашэнні адпала, а ў будынку размясцілася абласное кіраўніцтва. У 1957 годзе з устаноўкай помніка У.І.Леніну было завершана афармленне архітэктурнага ансамбля цэнтральнай плошчы.

 

ДАМаг. Ф. 11. Воп.5. Спр. 144. Арк. 179.