26 – 27 кастрычніка 2023 г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Году міру і стварэння «Ахова і папулярызацыя культурнай спадчыны»

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Тэрмезскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тэмы дакладаў: «Дзейнасць пошукавых атрадаў Віцебскай вобласці па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны (па дакументах фонду асабістага паходжання Ларысы Навумаўны Бруевай» (Бондарава А.М.); «Пра цмокаў і “Цмокаў” або як ствараюцца брэнды» (Мясаедава С.М.); «Аблічбоўка “асабліва каштоўных” архіўных дакументаў у Дзяржархіве Віцебскай вобласці: патрабаванні, планаванне і вопыт рэалізацыі» (Буевіч Т.Ул.).

 

Фота 1. Пад час работы канферэнцыі. Фота А. Дуброўскай.
Фота 2. Супрацоўнікі архіва Бондарава А.М. і Мясаедава С.М.