Вывучэнне праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі ў Цэнтральнай лабараторыі

23 кастрычніка ў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь быў праведзены сход супрацоўнікаў лабараторыі, прысвечаны вывучэнню праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік дырэктара лабараторыі Мязга С.І., выкарыстоўваючы прэзентацыю па дадзенай тэме, выклаў асноўныя прынцыпы новай Канцэпцыі, якая адлюстроўвае трансфармацыю ўсяго спектру сучасных пагроз і вызначае адзіныя падыходы да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы.

Дырэктар лабараторыі Клюйко У.Л., адказваючы на пытанні прысутных, асабліва адзначыў новы парадак прыняцця Канцэпцыі – яшчэ адну асаблівасць праекта, якая непарыўна звязана са змяненнем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой паўнамоцтвы па зацвярджэнні канцэпцыі ўскладзены на Усебеларускі народны сход.

 

Дырэктар лабараторыі У.Л. Клюйко адказвае на пытанні прысутных