Абмеркаванне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у ДУ «НГАБ у г.Гродна»

20 кастрычніка 2023 г. у ДУ «НГАБ у г.Гродна» адбылася сустрэча з падпалкоўнікам юстыцыі, намеснікам начальніка Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Кулаком Д.М. па тэме «Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Падпалкоўнік юстыцыі расказаў аб структуры і раздзелах, парадку прыняцця «Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», раскрыў асноўны сэнс паняцця «нацыянальная бяспека».

Госць архіва коратка азнаёміў са зместам канцэпцыі і дадзеным у ёй аналізам сучаснага стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, энергетычнай, гуманітарнай, інфармацыйнай і ваеннай сферах.

Увазе архівістаў быў прадстаўлены відэаролік аб асаблівасцях і прычынах неабходнасці абнаўлення «Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».