Аб правядзенні практычнага семінара ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
3 кастрычніка ў пярэдадні прафесійнага свята – Дня архівіста – ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» прайшоў практычны семінар для асоб, адказных за справаводства і архіў, устаноў адукацыі Жлобінскага раёна.
Супрацоўнікі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый азнаёмілі ўдзельнікаў семінара з асноўнымі патрабаваннямі да фарміравання і афармлення спраў для перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне.
Семінар завяршыўся агляднай экскурсіяй па архіве з наведваннем архівасховішча, чытальнай залы і дзеючых выстаў.