21 верасня 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках правядзення дня інфармавання адбыўся сход працаўнікоў архіва

21 верасня 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГом) у рамках правядзення дня інфармавання адбыўся сход працаўнікоў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар абласнога архіва Сушчэвіч А.М. падвёў вынікі праводзімых да Дня народнага адзінства культурна-асветніцкіх і святочных мерапрыемстваў, у якіх калектыў архіва прымаў актыўны ўдзел. У сваім выступленні ён яшчэ раз абазначыў, чаму для народа важна здабытае адзінства і чаму пра гістарычныя падзеі важна расказваць маладому пакаленню.

Таксама Андрэй Мікалаевіч давёў да ведама калектыву ГАГам звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь.

– Зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь палітычныя партыі, з’яўляючыся найважнейшай часткай грамадзянскай супольнасці, аказваюць істотны ўплыў на фарміраванне сістэмы каштоўнасцей грамадзян краіны, на іх светапогляд і палітычныя перакананні, – адзначыў дырэктар архіва.

Вялікая ўвага ў сваім дакладзе Сушчэвіч А.М. удзяліў беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» адзначыўшы, што ён з’яўляецца членам гэтай палітычнай партыі. Ён падрабязна спыніўся на мэтах і задачах гэтай партыі, а таксама запрасіў неабыякавых да лёсу нашай Радзімы і жадаючых прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны працаўнікоў архіва ўступіць у партыю «Белая Русь».

Акрамя таго, падчас сходу Андрэй Мікалаевіч расказаў аб правядзенні агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, які праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння.

Падчас мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.