Аб правядзенні лекцыі ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
21 верасня ў рамках акцыі «Архівы — школе» ў Ліцэі БДУ адбылася лекцыя загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінка «Архивы. Ничего, кроме правды». Спікер паведаміў аб падрыхтоўцы аднайменнага навукова-папулярнага выдання, якое з’яўляецца сумесным праектам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
У сваім выступленні С.В.Кулінок таксама распавёў аб выдавецкай дзейнасці архіва і прывёў факты аб правядзенні нацыстамі на акупіраваных тэрыторыях Беларусі «Акцыі Т4» і «Акцыі 1005».
На лекцыі прысутнічалі больш за 400 ліцэістаў, якія пасля выступлення задалі шэраг пытанняў.
У завяршэнні лекцыі С.В.Кулінок уручыў кіраўніцтву ліцэя экзэмпляр выдання «Архивы. Ничего, кроме правды».
![]() |
Выступ С.В.Кулінка |
![]() |
Падчас лекцыі |
![]() |
С.В.Кулінок і нам. дырэктара па вучэбнай рабоце Ліцэя БДУ Н.Г.Каранкевіч |