Тэматычная гасцёўня «АРХІВАЖНА: гісторыя Полаччыны ў асобах»

20 верасня ў Полацку прайшла тэматычная гасцёўня «АРХІВАЖНА: гісторыя Полаччыны ў асобах». Мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стварэння. Яе арганізатарамі выступілі Галоўнае ўпраўленне юстыцыі, абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку.
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Грыбовіч Іосіф Францавіч, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Пашкевіч Аксана Васільеўна, старшыня Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Захаранка Вольга Мікалаеўна, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Няфёдава Алена Васільеўна, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Пагарэлая Ксенія Максімаўна, Ганаровы грамадзянін горада Полацка Тачыла Уладзімір Сцяпанавіч.

Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены паведамленні, заснаваныя на архіўных дакументах, аб ганаровых грамадзянах горада Полацка і Полацкага раёна, палкоўніку Дэві Мікалаю Сяргеевічу, адным з арганізатараў абароны горада Полацка летам 1941 года, Рубісе Пятры Яфімавічу старшыні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў, Шыпіла Яўгеніі Патафеевічу народным артысце Беларусі, Пятры Арлове настаяцелі і духоўным настаўніку Дрэўлеправаслаўнай царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў г.Полацку, старшыні Цэнтральнага Савета Дрэўлеправаслаўнай Паморскай Царквы у Рэспубліцы Беларусь і іншых.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Корсак Алеся Іосіфаўна прадставіла матэрыялы аб выкарыстанні архіўных дакументаў у персаніфікацыі воінскіх пахаванняў. А таксама расказала аб сваім удзеле ў Рэспубліканскай камісіі па пытанні аб генацыдзе насельніцтва Беларусі.

Ганаровы грамадзянін горада Полацка Тачыла Уладзімір Сцяпанавіч распавёў пра людзей Полаччыны, з якімі ён працаваў і супрацоўнічаў будучы старшынёй Полацкага гарвыканкама, а таксама ўспомніў пра людзей, якія паўплывалі на яго станаўленне як асобы. У ходзе мерапрыемства Уладзімір Сцяпанавіч склаў верш, прысвечаны архівам і архівістам. Рукапісны тэкст верша з аўтографам аўтара быў урачыста ўручаны дырэктару Дзяржархіва ў г.Полацку Лазаронак Л. В., як першы дакумент які ляжа ў аснову асабістага архіўнага фонду Тачыла Уладзіміра Сцяпанавіча.

У сваіх заключных выступленнях старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Грыбовіч Іосіф Францавіч, старшыня Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Захаранка Вольга Мікалаеўна, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Няфёдава Алена Васільеўна падзякавалі за ўдзел у тэматычнай гасцёўні, адзначылі актуальнасць і важнасць мерапрыемства, а таксама заявілі аб далейшым супрацоўніцтве. Намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Пашкевіч Аксана Васільеўна заявіла пра перспектывы правядзення падобных мерапрыемстваў і папулярызацыі архіўнай дзейнасці ў рэгіёне.