Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузавай Г.Г. у рэспубліканскім навуковым круглым стале «1939 год у гістарычным лёсе беларускага народа»

15 верасня 2023 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у рабоце рэспубліканскага навуковага круглага стала «1939 год у гістарычным лёсе беларускага народа», арганізаваным УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна», дзе выступіла з дакладам «Дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці перыяду 1939-1941 гг.: агульная характарыстыка».

У рамках мерапрыемства рэктару ўніверсітэта Юрыю Пятровічу Голубеву былі ўручаны выданні, падрыхтаваныя архівам.

 

1. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. выступае з прывітальным словам
2. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. падчас выступу з дакладам
3. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. уручае рэктару ўніверсітэта Голубеву Ю.П. выданні, падрыхтаваныя архівам