Аб удзеле супрацоўніка Нацыянальнага архіва ў прэс-канферэнцыі на тэму «Ведаць, памятаць, шанаваць. Патрыятычныя праекты, прысвечаныя ўвекавечванню памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны»

28 ліпеня 2023 г. у Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Ведаць, памятаць, шанаваць. Патрыятычныя праекты, прысвечаныя ўвекавечванню памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Патрыёты Беларусі», праекта «Лічбавая зорка», праекта «Горад як прастора памяці: мемарыялізацыя падзей Вялікай Айчыннай вайны ў назвах элементаў вулічна-дарожнай сеткі Брэста і Кобрына».

У рамках мерапрыемства загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок расказаў аб зараджэні і рэалізацыі інтэрнэт-партала «Партызаны Беларусі». У сваім выступленні ён падрабязна спыніўся на структуры партала і тых задачах, якія ён вырашае. Спікер падкрэсліў, што ўказаны праект робіць вялікі ўнёсак у справу захавання гістарычнай памяці і папулярызацыю дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Пад час прэс-канферэнцыі
Выступленне С.В.Кулінка