«Архівы-школе»: экскурсія для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі « Сярэдняя школа №17 г.Магілёва»

Падчас летніх канікул установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі вучні ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва». Мерапрыемства прайшло ў межах акцыі «Архівы – школе». У чытальнай зале архіва загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Аляксандр Петухоў пазнаёмілі рабят з гісторыяй архіва, спецыфікай працы архівістаў. Для школьнікаў была прадстаўлена выстава найбольш цікавых дакументаў з архіўных фондаў.

Таксама навучэнцы з агляднай экскурсіяй наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе змаглі ўбачыць працэс сканавання і лічбавай апрацоўкі архіўных спраў. А затым пабывалі ў архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам захоўваемых дакументаў, умовамі і рэжымам іх захоўвання.