Сустрэча з Аленай Мікалаеўнай Мох – рэцэнзентам зборніка»Рэлігійнае жыццё на Міншчыне. Выпуск 2 (1941-1944 гг.)»
У чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці 6 ліпеня 2023 года прайшла сустрэча складальнікаў зборніка «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне. Выпуск 2 (1941-1944 гг.)» з рэцэнзентам зборніка і аўтарам гістарычнай часткі прадмовы Аленай Мікалаеўнай Мох, кандыдатам гістарычных навук, дацэнт-загадчыцай лабараторыі гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Зборнік «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне. Выпуск 2 (1941-1944 гг.)», выдадзены Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці, уяўляе сабой другую частку серыі, якая адлюстроўвае канфесійную сітуацыю на Міншчыне ў перыяд нацысцкай акупацыі.
У ходзе сустрэчы была дадзена станоўчая ацэнка праведзенай рабоце, а таксама абмяркоўваліся пытанні будучага супрацоўніцтва.
У завяршэнні мерапрыемства дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Рамашка Юлія Сцяпанаўна прэзентавала экзэмпляр зборніка рэцэнзенту. У сваю чаргу Алена Мікалаеўна падарыла архіву выданне Нацыянальнага інстытута адукацыі «Развіццё сістэмы ацэнкі якасці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».