Наведванне экскурсіі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
6 ліпеня 2023 года, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, калектыў Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведаў куратарскую экскурсію, праведзеную супрацоўнікамі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па сумеснай выставе «Па-за прасторай».
Дакументы, прадстаўленыя архівам-музеем для экспанавання на выставе, гарманічна ўключаны ў «касмічную тэму» выставы. Гэта малюнак Я.Драздовіча «Бровар на Дзісненшчыне» (1922), эскізы М.Блішча «Космас» (1950-я), фотаздымак У.Кавалёнка ў час выхаду ў адкрыты космас з дарчым подпісам аўтара паэту Г.Бураўкіну.