19 чэрвеня 2023 г. у 14.00 у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбыўся агульны сход працоўнага калектыву
Падчас сходу працоўнага калектыву на разгляд былі вынесены пытанні абрання новых удзельнікаў Вучонага савета БелНДІДАС, функцыянавання новага сайта БелНДІДАС, тэхнічнага забеспячэння пераходу інстытута на абноўленую версію СМДА.
У адпаведнасці з уставам БелНДІДАС рашэннем агульнага сходу навуковых работнікаў у склад Вучонага савета інстытута былі абраны намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Аляксандраўна Стуканава і выконваючы абавязкі дырэктара – намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Паплёўка Андрэй Анатольевіч.
Падчас сходу таксама былі абмеркаваны найбольш значныя падзеі, што адбыліся ў краіне і за мяжой на мінулым тыдні. Асаблівая ўвага была нададзена палажэннем абноўленай Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».