14 чэрвеня 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм»
14 чэрвеня 2023 года у рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў «Год міру і стварэння», а таксама 55-годдзя з дня ўтварэння ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» супрацоўнікі архіва наведалі Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».
З расказу экскурсавода экскурсанты даведаліся, што ў 1924 годзе было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). З гэтага часу і пачынаецца гісторыя кінавытворчасці ў Беларусі.
Падчас экскурсіі супрацоўнікі архіва наведалі цэхі ў якіх захоўваецца ўнікальны здымачны рэквізіт: зброя, касцюмы, абутак, мэбля і посуд розных гістарычных эпох.
Жывую цікавасць у архівістаў выклікаў расказ пра падрыхтоўку артыстаў, занятых у здымках батальных сцэн, а таксама працу з каскадзёрамі і піратэхнікамі.
Напрыканцы экскурсіі работнікам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ўдалося папрысутнічаць на здымках новага беларускага гістарычнага серыяла паводле твора У.С.Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
Безумоўна, такога роду мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню ў калектыве сяброўскай абстаноўкі і садзейнічаюць яго працоўнай згуртаванасці.
![]() |
У музее кінастудыі «Беларусьфільм» |
![]() |
У музее кінастудыі «Беларусьфільм» |
![]() |
У павельёне, дзе адбываюцца здымкі новага беларускага гістарычнага серыяла паводле твора У.С.Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» |