Правядзенне тэматычнай экскурсіі «Знаёмства з архівам» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» з навучэнцамі 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна»
7 чэрвеня 2023 г. у рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцы 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна».
Падчас правядзення экскурсіі супрацоўнікі архіва пазнаёмілі ўсіх прысутных з гісторыяй архіва і архіўнай справы, правялі майстар-клас па падшыўцы справы, прэзентавалі мабільныя выставы, падрыхтаваныя па дакументах і матэрыялах дзяржархіва.
У канцы экскурсіі навучэнцы наведалі архівасховішча і чытальную залу.
![]() |
Дэманстрацыя дакументаў архівістам Бярозаўскай А.М. |
![]() |
Падчас прэзентацыі выставы «Старонкі гісторыі г.Маладзечна» |
![]() |
Навучэнцы ў архівасховішча |
![]() |
Кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню Мінец Н.З. падчас знаёмства з дакументамі |
![]() |
Майстар-клас па падшыўцы спраў |