Аб мерапрыемстве ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
5 чэрвеня 2023 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі дзеці з летняга лагера «Эрудыт» сярэдняй школы №16 г.Брэста.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены ўрок, падчас якога была закранута тэма акупацыі горада Брэста ў 1941-1944 гг.
Таксама з юнымі «эрудытамі» была праведзена віктарына «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?» і аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча.
![]() |
Вучні СШ №16 падчас урока |
![]() |
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае дзецям аб дакументах акупацыйнага перыяду |
![]() |
Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |