Урачысты сход працоўнага калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», прымеркаваны да Міжнароднага Тыдня архіваў

6 чэрвеня 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву, прымеркаванага да Міжнароднага Тыдня архіваў.

З віншавальным словам да калектыву звярнулася Наталля Юр’еўна, дырэктар дзяржаўнага архіва, якая выказала падзяку супрацоўнікам архіва за карпатлівую працу і адданасць сваёй справе. Былі пазначаныя асноўныя аспекты і далейшыя перспектывы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, такія як удзел архівістаў у онлайн канферэнцыях, у мерапрыемствах па абмене вопытам і інш.

Наталля Рыгораўна Бачура, загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў, прадставіла новую прэзентацыю віртуальнай выставы ў рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі».

Акрамя гэтага, была разгледжана кандыдатура Кліменкі Таццяны Фёдараўны, якая ўзнагароджана нагрудным знакам «Ганаровы архівіст», для ўнясення яе ў Кнігу пашаны.

Таксама супрацоўнікі былі азнаёмленыя з даручэннем міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменкі, дадзенага ў ходзе правядзення выніковай калегіі ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, аб распрацоўцы эмблем дзяржаўных архіўных устаноў. Калектыў аднагалосна прагаласаваў за праект эмблемы дзяржаўнага архіва.