Увядзенне ў эксплуатацыю Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе вашай увазе копію Загада Міністра будаўнічага, дарожнага і камунальнага будаўніцтва СССР ад 13 лютага 1968 года № 46 «Аб частковым уводзе ў эксплуатацыю Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода». У красавіку 1970 года завод выпусціў першыя тры ліфты, якія былі ўстаноўлены ў будынку Магілёўскага аблвыканкама.
Архіўныя фонды дазваляюць прасачыць гісторыю развіцця прадпрыемства з моманту яго заснавання. Цяпер ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» – адно з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў вобласці. Асартымент прадукцыі складае каля 180 базавых мадэлей ліфтаў. Акрамя ліфтаў на заводзе выпускаюцца пад’ёмнікі для фізічна аслабленых асоб, эскалатары і травалатары, будаўнічыя пад’ёмнікі і здрабняльнікі драбналесся (мульчыроўшчыкі), а таксама спажывецкія тавары.
Якасць выпускаемай прадукцыі пацвярджаецца шырокай геаграфіяй рынку збыту.
ГАМаг. Ф. 2924. Оп.1. Д.6. Л.5. |