ХХІІI Узвышаўскія чытанні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

25 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У канферэнцыі ўзялі ўдзел работнікі БДАМЛМ, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Труса, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы.

Было агучана 15 дакладаў, тэмамі якіх былі асаблівасці літаратурнага працэсу 1920-х гадоў, праблемы выдання творчай спадчыны, пытанні мастацкага перакладу, ушанаванне памяці пісьменнікаў у віртуальных музеях і падчас мерапрыемстваў у публічных бібліятэках, пошук біяграфічных дакументаў пісьменнікаў, вучоных і грамадскіх дзеячаў у архіўных фондах.

Удзельнікі чытанняў мелі магчымасць пазнаёміцца з новай выставай «Кніжніца «Маладняк»», на якой экспануецца гэтая кніжная серыя 1920-х гадоў, а таксама часопісы «Маладняк» за розныя гады.

 

1. Удзельнікі ХХІІІ Узвышаўскіх чытанняў
2. Міхаіл Шумейка выступае на Пленарным пасяджэнні
3. Пленарнае пасяджэнне
4. Пленарнае пасяджэнне
5. Праца І секцыі
6. Аксана Данільчык выступае з дакладам
7. Праца ІІ секцыі
8. Выстава «Кніжніца «Маладняк»»
9. Выстава «Кніжніца «Маладняк»»