Дзень інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

18 мая 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбыўся Адзіны дзень інфармавання. З дакладам перад калектывам выступіў загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аляксандр Канапліцкі.

Тэмамі сходу сталі: «Абмеркаванне праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» і «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, як фактар фарміравання патрыятызму». У ходзе сходу супрацоўнікі архіва змаглі абмеркаваць асноўныя напрамкі мадэрнізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сучаснага міжнароднага становішча. А таксама пазнаёміцца з лічбамі і фактамі, якія характарызуюць уклад беларускага народа ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў.