Экскурсія для супрацоўнікаў Магілёўскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне»
Напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне». Гасцям была прадстаўлена тэматычная выстава на стэндзе, прысвечаная дзяржаўнай сімволіцы рэспубліканскага і мясцовага ўзроўню.
Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў расказаў прысутным аб эвалюцыйным шляху галоўных сімвалаў краіны. Таксама ў чытальнай зале супрацоўнікі прадпрыемства азнаёміліся з выставай кніг і газет, якія датычацца дзяржаўнай сімволікі, з фондаў архіва.