Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

Напярэдадні святкавання 78-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 5 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №34 г.Гродна» і ДУА «Сярэдняя школа №35 г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Мы гэтай памяці верныя».

Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі архіва распавялі навучэнцам пра тое, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў. Вялікую цікавасць у вучняў выклікалі ўспаміны ўдзельнікаў вайны, а таксама дакументы і матэрыялы аб дзейнасці антыфашысцкіх фарміраванняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

У рамках урока архівісты прэзентавалі выставу дакументаў пад назвай «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», прысвечаную падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму».

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу, падчас якой навучэнцам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.