Удзел супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» ў цырымоніі ўскладання кветак да манумента-магілы

5 мая 2023 года напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», усклаўшы кветкі ў Цэнтральным парку ім. Максіма Горкага да манумента-магілы, дзе пахаваны Г.А. Іванкоў, які ўдзельнічаў у вызваленні г. Мінска ў 1944 г. Падчас урачыстай цырымоніі прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых людзей, дзякуючы гераічнаму подзвігу якіх мы сёння жывем у міры і згодзе.