4 мая 2023 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскі вобласці праведзены шэраг мерапрыемстваў у рамках акцыі “Архівы-школе”, прымеркаваныя да 78-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Для студэнтаў 2-га курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М.Машэрава праведзена лекцыя на тэму «Крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці». Для навучэнцаў 10 класа ліцэя ВДУ імя П.М.Машэрава праведзены адкрыты ўрок на тэму «Дакументальная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне», а таксама аглядная экскурсія па архіве.
Напярэдадні Дня Перамогі увазе студэнтаў і навучэнцаў былі прадстаўлены таксама выставачныя праекты Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.