Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемствах, прысвечаных 78-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

4 мая 2023 года напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва наведалі Мемарыял народным апалчэнцам у Камсамольскім парку Гомеля. Архівісты ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць байцоў палка народнага апалчэння, якія абаранялі Гомель разам з войскамі Чырвонай Арміі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у жніўні 1941.

З калектывам дзяржаўнага архіва было праведзена ўрачыстае сход, прысвечаны Дню Перамогі. У ходзе сходу выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнага архіва Ала Іванаўна Сідорка адзначыла, што Дзень Перамогі з’яўляецца адным з галоўных святаў нашай краіны, які аб’ядноўвае ўсіх пачуццём гонару за доблесныя подзвігі продкаў, а таксама павіншавала калектыў з надыходзячым святам.